Берасьце: суд не задаволіў скаргу прафсаюзных актывістаў

2012 2012-01-05T14:23:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Берасьцейскі абласны суд адхіліў скаргу актывістаў Свабоднага прафсаюзу Беларускага на гарвыканкам, які забараніў пікет «За годную працу».

Паводле суду, гарвыканкам прыняў законнае рашэньне, бо актывісты не аплацілі дамовы на абслугоўваньне пікету міліцыяй, мэдыкамі і камунальнікамі.

Кіраўнік Берасьцейскай рэгіянальнай арганізацыі СПБ Валянцін Лазарэнкаў адзначыў, што гэтыя дамовы былі заключаныя, а паслугі аплачваць зьбіраліся цягам 10 дзён пасьля акцыі, як і прадугледжвае закон аб масавых мерапрыемствах: «Аднак суд абапіраўся на загад Берасьцейскага гарвыканкаму, згодна зь якім аплаціць абслугоўваньне пікету трэба да таго, як мерапрыемства адбылося. Нават у тых арганізацыях, дзе мы заключалі гэтыя дамовы, казалі пра абсурднасьць іх існаваньня. Паліклініка кажа, што ў іх сваіх праблемаў хапае, а тут трэба яшчэ хуткую выдзяляць на нейкі пікет. Камунальнікі таксама сьмяюцца, што на пікет зь некалькіх чалавек трэба выдзяляць прыборшчыкаў. Атрымліваецца так, што калі ўлады праводзяць масавае мерапрыемства, то дамовы ня трэба, а калі грамадзяне без уладаў — то трэба. У гэтых выпадках бачна, што ў нашай краіне існуе сацыяльная няроўнасьць».

Актывісты плянуюць абскарджваць забарону пікету ў пракуратуры.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international