За парушэньне інтэрнэт-фільтрацыі будуць штрафаваць

2012 2012-01-05T14:19:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Беларусі з 6 студзеня ўступаюць у сілу зьмяненьні і дапаўненьні ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях, якія прадугледжваюць адміністрацыйную адказнасьць за парушэньне патрабаваньняў па выкарыстаньню нацыянальнага сэгмэнта інтэрнэту.

Цяпер штраф можа накладацца на інтэрнэт-правайдэра за парушэньне патрабаваньняў аб абмежаваньні доступу карыстальнікаў інтэрнэт-паслуг да інфармацыі, забароненай да распаўсюду. Абавязковае інтэрнэт-фільтраваньне ўведзена толькі для дзяржаўных органаў, выключаючы сілавыя ведамствы, і для ўстановаў адукацыі.

Для ўсіх астатніх інтэрнэт-доступ могуць абмежаваць толькі па жаданьні самога карыстальніка. Штраф за парушэньне патрабаваньня аб абмежаваньні інтэрнэт-доступу можа скласьці ад 10 да 30 базавых велічыняў (350 тысячаў — 1 млн 50 тыс.), перадае БЕЛТА.

Прадугледжана адміністрацыйная адказнасьць для апэратараў перадачы дадзеных, інтэрнэт-кавярняў і кампутарных клюбаў у тым выпадку, калі яны не ажыцьцяўляюць ідэнтыфікацыю абанэнцкіх прылад пры аказаньні інтэрнэт-паслугаў і карыстальнікаў інтэрнэт-паслугаў у пунктах калектыўнага карыстаньня, улік і захоўваньне пэрсанальных дадзеных карыстальнікаў інтэрнэт-паслугаў, а таксама зьвестак аб аказаных інтэрнэт-паслугах. За парушэньне гэтых патрабаваньняў штраф можа скласьці ад 5 да 15 базавых велічынь.

Таксама штрафаваць будуць індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асобаў, якія рэалізуюць тавары або аказваюць паслугі, выкарыстоўваючы рэсурсы, сеткі і сыстэмы, падключаныя да інтэрнэту і разьмешчаныя за межамі Беларусі. Да адміністрацыйнай адказнасьці юрыдычная асоба можа быць прыцягнута таксама за выкарыстаньне ў камэрцыйных мэтах інтэрнэт-рэсурсу, які не прайшоў дзяржаўную рэгістрацыю. У гэтым выпадку штраф можа скласьці ад 10 да 30 базавых велічынь.

Органы ўнутраных спраў, камітэта дзяржаўнага кантролю, дзяржаўнай бясьпекі і падаткавікі маюць паўнамоцтвы на складаньне пратаколаў пра адміністрацыйныя правапарушэньні.

Патрабаваньні аб ідэнтыфікацыі абанэнцкіх прылад і ажыцьцяўленьні камэрцыйнай дзейнасьці з выкарыстаньнем інфармацыйных сетак, сыстэмаў і рэсурсаў нацыянальнага сэгмэнту сеткі Інтэрнэт замацаваныя прэзыдэнцкім указам № 60 ад 1 лютага 2010 года.  

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international