У Шклове сацыяльнай установе вымушаны дапамагаць зняволеныя

2012 2012-01-04T16:33:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dzeci-kruyda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Напярэдадні Новага года сярод зняволеных Шклоўскай выпраўленчай установы адкрытага тыпу № 49 адміністрацыяй установы была праведзена “разъяснительная работа” з мэтай сабраць грошы для набыцця самага неабходнага для дзяцей, якія выхоўваюцца ў ДУА “Шклоўскі сацыяльна-педагагічны цэнтр”. Пра гэта паведаміла 4 студзеня шклоўская раённая газета “Ударны фронт”.

У выніку неабходная сума грошай была сабраная сярод зняволеных і супрацоўнікаў ВУАТ № 49 і на гэтыя грошы былі куплены посуд, пасцельная бялізна і мяккія цацкі для выхаванцаў сацыяльнай установы. Па словах намесніка начальніка ВУАТ № 49 маёра міліцыі Вадзіма Пятліцкага, “асуджаныя з вялікай гатоўнасцю і ахвотай удзельнічалі ў дадзенай дабрачыннай акцыі. Пацвярджэннем таму – тое, што сродкі для падарункаў былі сабраныя літаральна за два дні”.

Вельмі добра, што дарослыя дапамагаюць дзецям, якія выхоўваюцца ў сацыяльным прытулку. Аднак узнікае вялікае пытанне, наколькі “добраахвотна” ахвяравалі сродкі на гэту дапамогу зняволеныя Шлоўскай ВУАТ № 49, бо для жыхароў Шклоўшчыны не з’яўляецца сакрэтам, што ў бальшыні асуджаных, якія ўтрымліваюцца ў гэтай установе, заробкі вельмі нізкія, іх не хапае на самае неабходнае. Многім асуджаным пастаянна вымушаны дапамагаць сваякі, каб тыя неяк маглі выжываць…

Ды і сорамна павінна быць уладам Шклоўскага раёна, які лічыцца адным з лепшых па эканамічных паказчыках у Магілёўскай вобласці, што бялізна і посуд для дзяцей у сацыяльным прытулку набываецца на сродкі асуджаных. Гэта тым больш сорамна, што на пабудову лыжаролернай трасы, пляцоўкі для пасадкі верталётаў і лядовага палаца грошы ў бюджэце на малой радзіме Аляксандра Рыгоравіча аднекуль знаходзяцца…

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international