З гомельскага ІЧУ вызвалены Дзмітрый Шаўчэнка

2012 2012-01-04T14:59:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ivs.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

4 студзеня адбыў пяць сутак пакарання гомельскі лідэр інтэрнэт-суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» Дзмітрый Шаўчэнка. Прычым міліцыянеры, ужо па гомельскай традыцыі, не выпусцілі ў вызначаны тэрмін актывіста з ІЧУ, а спачатку даставілі яго ў Чыгуначны РАУС, а ўжо адтуль адпусцілі. Тым часам сябры і паплечнікі Дзмітрыя чакалі яго каля ізалятара, што ў іншым раёне Гомеля.

Пасля вызвалення арыштаваны распавёў пра абставіны затрымання 30 снежня. «Я выйшаў са сваёй кватэры і накіраваўся на прыпынак. Не дайшоўшы 100 метраў да прыпынку, быў затрыманы спецназам. Дакладна памятаю, што аднаго з міліцыянераў звалі Юрый Бярозкін (дарэчы, гэты міліцыянер не першы раз затрымлівае актывістаў, а затым ілжэсведчыць супраць іх у судзе – заўвага Рэд.). Мяне прывезлі ў аддзел і там падкінулі чорна-белыя ўлёткі, падобныя на тыя, якія былі распаўсюджаны ў горадзе суполкай «РЧСС». Навошта гэта было рабіць – я не разумею, тым больш у мяне з сабой былі каляровыя ўлёткі, больш за 1,8 тысячы асобнікаў», - адзначыў Дзмітрый Шаўчэнка.

Суддзя Анатоль Сотнікаў пакараў яго арыштам за парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства (23.34 КаАП). Прычым гэты суддзя ўжо трэці раз судзіць актывіста і трэці раз карае яго «суткамі». На судовае паседжанне з'явіліся і сведкі, па словах Дзмітрыя, «нейкія пэтэўшнікі», якія сцвярджалі, што менавіта гэты малады чалавек даваў ім улёткі і запрашаў сустрэць Новы год апладысментамі.

У ІЧУ Шаўчэнка адбываў пакаранне ў адзіночнай камеры. Дарэчы, гэта гомельскае ноу-хау: апошнія месяцы ўсіх апазіцыянераў садзяць менавіта ў адзіночныя камеры, напэўна, каб не «ўплывалі» на «сацыяльна-блізкіх». «Новы Год нічым не адрозніваўся ад іншых дзён там, праўда, як заўсёды ў ізалятарах па суботах, давалі малако. Я асабліва не пакрыўдзіўся, што сустракаю Новы год у турме, таму што не прыдаю гэтаму святу вялікай увагі», - заўважыў Шаўчэнка.

Рашэнне суду ён будзе абскарджваць, хаця сумняваецца, што гэта дасць нейкі плён.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international