Георгі Станкевіч патрабуе, каб суд спыніў ягоную адміністрыцыйную справу

2012 2012-01-04T13:54:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/stankevich.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Георгій Станкевіч

Георгій Станкевіч

Выдаўца і рэдактара газеты “Крывінка” з Бешанковіцкага раёну вінавацяць у парушэнні парадку распаўсюду выдання. На 4 студзеня быў прызначаны суд, на які спадар Станкевіч не змог прыйсці з прычыны хваробы, але папярэдне ён даслаў скаргу з патрабаваннем спыніць адміністрацыйны працэс, бо лічыць, што дзеянні міліцыі падчас затрымання і следства  парушылі  яго канстытуцыйныя правы.

 

У заяве ён падкрэслівае, што не лічыць сябе правапарушальнікам, нагадваючы, што 5 лістапада яго затрымалі падчас распаўсюду выдання нібыта пасля ананімнага тэлефоннага званка ў РАУС. Як было запісана ў пратаколе, у міліцыю нібыта патэлефанавалі дзве жыхаркі райцэнтру Бешанковічы, якія паведамілі, што не выпісваюць “Крывінку”, але знайшлі яе ў сваіх паштовых скрынях.

 

5 снежня Бешанковіцкі райсуд палічыў, што пратакол складзены непісьменна, і вярнуў яго на дапрацоўку ў міліцыю. З таго часу, піша спадар Станкевіч, “адбыліся шматлікія парушэнні нормаў Працэсуальна-выканаўчага Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях супрацоўнікамі Бешанковіцкага РАУС, якія цягнуць прававую адказнасць за парушэнне нормаў беларускага заканадаўства”.

 

Парушэннямі заяўнік лічыць наступныя факты: 12 снежня ён спрабаваў абскардзіць складзены на яго адміністрацыйны пратакол, але адказу ад начальніка Бешанковіцкага РАУС не атрымаў; 19 снежня падчас апытання ў РАУС не было задаволена патрабаванне  аб экспертызе Канстытуцыйным судом закона “Аб сродках масавай інфармацыі” наконт адпаведнасці Закона аб СМІ Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у частцы распаўсюду незарэгістраваных выданняў; не было задаволена і хадайніцтва наконт запрашэння кваліфікаванага перакладчыка, бо спадар Станкевіч у зносінах карыстаецца толькі беларускай мовай, але 21 снежня  атрымаў пастанову начальніка ААПП Бешанковіцкага РАУС на рускай мове. Гэта, на думку Георгія Станкевіча,  парушае яго права на карыстанне роднай беларускай мовай, стварае перашкоды і абмежаванні ў карыстанні дзяржаўнай беларускай мовай. Таму 22 снежня ён звярнуўся са скаргай да начальніка Бешанковіцкага РАУС наконт прадстаўлення  пастановы на роднай беларускай мове. І 27 снежня  атрымаў адказ ад начальніка Бешанковіцкага РАУС, дзе  ў праве атрымаць пастанову на роднай мне беларускай мовеяму адмовілі.

 

Георгі Станкевіч падкрэслівае, што за час следства не атрымаў ніводнай пісьмовай позвы ў пастарунак, хаця неаднаразова казаў, што хоча даць свае паказанні.  Таксама яму не паведамілі аб завяршэнні падрыхтоўкі справы аб адміністрацыйным правапарушэнні да перадачы ў суд, як таго патрабуе заканадаўства.

 

Таму ён не толькі патрабуе спыніць справу, бо не лічыць сябе  вінаватым, але і настойвае, каб былі належным чынам пакараныя асобы, якія парушылі Працэсуальна-выканаўчы Кодэкс  аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international