Дзень незалежнасьці ў Берасьці не абышоўся без затрыманьняў

2006 2006-07-31T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

27 лiпеня ў Берасьцi меўся адбыцца дазволены ўладамi мiтынг "За Свабоду! За незалежнасьць!", прысьвечаны 16-й гадавiне прыняцьця Дэклярацыi аб дзяржаўным суверэнiтэце Рэспублiкi Беларусь. Аднак вечарам 25-га лiпеня стала вядома, што Берасьцейскi гарвыканкам забаранiў праводзiць мiтынг. Нагода - у горадзе зьявiлiся ўлёткi з агiтацыяй супраць iснуючага дзяржаўнага ладу з мэтай дэстабiлiзацыi абстаноўкi ў горадзе i ў рэспублiцы.Але нягледзячы на штогадзiнныя абвесткi па мясцовым радыё i тэлебачаньнi, у 17-30 каля 250 прыхiльнiкаў дэмакратычных сiлаў сабралiся каля стадыёну "Будаўнiк", паведаміла прэс-служба Хартыі97. Людзi прыйшлi з нацыянальнымi i партыйнымi сьцягамi, валантэры кампанii "За свабоду" дарылi жанчынам ружы, апавiтыя бел-чырвона-белымi стужкамi, паўсюль раздавалiся значкi "За свабоду", якiя людзi адразу чаплялi на адзеньне.

За ходам падзеяў назiралi каля 30 мiлiцыянтаў, шмат з якiх былi ў цывiльным. У iх перыядычна ўзьнiкалi пытаньнi да некаторых актывiстаў. Так, за распаўсюд бюлетэняў "Моладзь БНФ" i "Навiны БНФ" на самым пачатку схода быў затрыманы сябра Партыi БНФ Вiталь Коўш. Актывiст кампанii "За свабоду" Андрэй Шарэнда выклiкаў зацiкаўленасьць мiлiцыянтаў тым, што трымаў у руках вялiкi пакунак з ружамi.

Бел-чырвона-белыя стужкi, якiмi былi апавiтыя ружы, мiлiцыянты расцанiлi як незарэгiстраваную сымболiку. Сп. Шарэнда адзначыў, што стужкi былi купленыя ў ЦУМе i параiў мiлiцыянтам арыштаваць прадаўцоў, якiя распаўсюджваюць незарэгiстраваную сымболiку. Але фармальнай прычынай для ягонага затрымання стала налепка "За свабоду", якой сп. Шарэнда заляпiў герб на сваiм уласным пашпарце. Як аказалася, гэта забараняцца. Перад затрыманьнем ён пасьпеў перадаць кветкi паплечнiкам. Абодвух актывiстаў завезьлi ў Маскоўскi РАУС, а пасля заканчэньня акцыi адпусьцiлi, не складаючы пратаколаў. Мiлiцыянты вярнулi таксама i бюлетэнi, пакiнуўшы сабе па адным асобнiку, - пачытаць. Яшчэ адну актывiстку - Тацяну Вялiчкiну - затрымалi за распаўсюд значкаў. Пры ёй быў знойдзены нацыянальны сцяг. Пасля заканчэньня акцыi яе адпусцiлi, вярнуўшы i значкi i сьцяг.

Арганiзатар мiтынга, старшыня Берасьцейскай абласной арганiзацыi Партыi БНФ Юрый Губарэвiч распаўсюдзiў каля 300 ксеракопiй рашэньня гарвыканкама аб забароне мерапрыемства. Праз мегафон, якi быў ветлiва прапанаваны мiлiцыянтамi, ён ад iмя арганiзатараў мiтынга прынёс прабачэньнi тым, хто сабраўся, але ўсклаў усю адказнасьць за зрыў мерапрыемства на гарадзкiя ўлады, якiя будуць, паводле ягоных словаў, адказваць за свае незаконныя дзеяньнi ў судзе.

- Мы лiчым рашэньне аб забароне мiтынга незаконным i будзем абскарджваць яго ў судзе. Мы будзем патрабаваць абавязаць гарвыканкам выдаць дазвол на правядзенне гэтага мiтынга на 8-е верасня, - адзначыў сп. Губарэвiч.

Па словах сп. Губарэвiча, арганiзатары мiтынга папрасiлi Аляксандра Мiлiнкевiча, якi плянаваў сустрэцца сёньня зь берасьцейцамi, не ехаць на сённяшнi сход, каб не даваць уладам падставы арыштаваць лiдэра дэмакратычных сiлаў за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Іншы арганiзатар мiтынга, кiраўнiк берасцейскай гарадской арганiзацыi Партыi БНФ Дзьмiтры Шыманскi назваў прычыны забароны мiтынга:

- Сваiм рашэньнем улады ў чарговы раз падцьвердзiлi, што яны выступаюць супраць свабоды. Улада паказала, што яна баiцца. Улада баiцца пачуць голас народа, баiцца праўды, якая прагучала б на гэтым мiтынгу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international