Віктар Чайкоўскі дамагаецца адмены рашэння пра арышт

2012 2012-01-04T11:44:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/chajkouski-brest.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Чайкоўскі

Віктар Чайкоўскі

Жыхар Брэста Віктар Чайкоўскі, які з’яўляецца намеснікам старшыні рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Перспектыва”, накіраваў у Брэсцкі абласны суд скаргу на рашэнне суда першай інстанцыі, які зачыніў справу, якая тычыцца падзеяў у дзень прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2010 годзе.

 

Віктара Чайкоўскага, які падчас выбараў быў даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча, супрацоўнікі міліцыі затрымалі днём 19 снежня 2010 года каля ягонага дома і адвезлі ў Ленінскі РАУС Брэста, дзе склалі адміністратыўны пратакол за нібыта здзейсненае ім дробнае хуліганства. На падставе гэтага пратаколу суд Ленінскага раёна Брэста прызнаў яго вінаватым і пакараў арыштам на трое сутак.

Увесь мінулы год актывіст спрабаваў абскардзіць гэтае судовае рашэнне і ўрэшце дамогся таго, каб старшыня Вярхоўнага суда адмяніў пастановы абласнога і раённага судоў і накіраваў справу на новы разгляд у суд Ленінскага раёна Брэста. Аднак пасля гэтага на некалькі месяцаў адміністратыўная справа ў адносінах Чайкоўскага згубілася ў міліцэйска-судовых інстанцыях, пакуль жыхар Брэста не атрымаў па пошце пастанову суда Ленінскага раёна ад 16 снежня 2011 года. З гэтага дакумента вынікала, што справа аб адміністратыўным правапарушэнні ў адносінах да актывіста спынена ў сувязі з заканчэннем тэрмінаў для накладання спагнання.

З такой фармулёўкай Віктар Чайкоўскі нязгодны, бо не прызнае, што ўвогуле здзейсніў дробнае хуліганства, бо суд так і не заслухаў сведку, які нібыта чуў, як Чайкоўскі нецэнзурна лаяўся на вуліцы, пасля чаго і быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі.

Сваёй скаргай у абласны суд актывіст спрабуе давесці, што справа ў адносінах яго мусіць быць спынена ў сувязі з адсутнасцю падзеі правапарушэння, а сам ён павінен быць апраўданы па прад’яўленых яму абвінавачваннях.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international