Іван Шэга судзіцца са Слонімскім райвыканкамам за свабоду мірных сходаў

2012 2012-01-04T11:36:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shega.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Шэга

Іван Шэга

3 студзеня лідэра Слонімскага аддзялення Партыі БНФ Івана Шэгу выклікалі ў суд Слонімскага раёна. Туды ж былі выкліканы і чыноўнікі са Слонімскага райвыканкама. Падчас сустрэчы Іван Шэга выказаў сваё незадавальненне тым, што слонімскія чыноўнікі парушаюць Законы Рэспублікі Беларусь, найперш закон «Аб масавых мерапрыемствах». Спадар Шэга некалькі разоў падаваў заяву ў мясцовы райвыканкам наконт правядзення пікету ў гарадскім парку з мэтай інфармавання насельніцтва аб дзейнасці праваабарончай арганізацыі «Вясна» і яе лідэра Алеся Бяляцкага, але яму беспадстаўна адмаўлялі. А апошні раз яму адмовілі «ў сувязі з тым, што названае месца не адпавядае рашэнню райвыканкама ад 24 красавіка 2002 года № 152«Аб зацвярджэнні месцаў, прызначаных для правядзення масавых мерапрыемстваў у Слонімскім раёне». Але да таго часу ўжо дзейнічала рашэнне Слонімскага раённага выканаўчага камітэта ад 28.09.2011 года і яно было апублікавана ў раёнцы “Слонімскі веснік”.

Іван Шэга лічыць, што шматлікія адмовы мясцовых уладаў у рэалізацыі яго права на мірны сход у выглядзе пікету не заснаваны на законе, груба парушаюць яго правы і законныя інтарэсы, таму і звярнуўся ў суд.

Суддзя Наталля Радзіонік уручыла Івану Шэгу павестку ў суд на 12 студзеня. На судзе будуць прысутнічаць чыноўнікі са Слонімскага райвыканкама і пракурор Слонімскай раённай пракуратуры Анатоль Яўлаш.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international