Уладзіслаў Кавалёў і яго абаронца пачнуць знаёміцца з пратаколамі судовых пасяджэнняў

2012 2012-01-04T10:58:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Прыгавораны да смяротнай кары за саўдзел у тэрарызме Уладзіслаў Кавалёў і яго адвакат Станіслаў Абразей павінны 4 студзеня пачаць азнаямленне з пратаколамі судовых пасяджэнняў. Гэта працэдура завершыцца 16 студзеня.

Як паведаміў Станіслаў Абразей, па выніках вывучэння пратаколаў могуць быць падрыхтаваныя заўвагі ў Вярхоўны суд.

Уладзіслаў Кавалёў і прыгавораны да смяротнай кары за тэрарызм Дзмітрый Канавалаў 6 снежня атрымалі копіі прыгавору, вынесенага Вярхоўным судом 30 лістапада. 7 снежня Кавалёў і яго абаронца падалі прэзідэнту прашэнне аб памілаванні і наглядную скаргу. Як заявілі БелаПАН у КДБ Беларусі, а ў следчым ізалятары менавіта гэтага ведамства ўтрымліваюцца асуджаныя, Канавалаў «нічога не падаваў».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international