Слонімскія ўлады ўсё ж "знайшлі" сваё рашэнне аб правядзенні пікетаў

2012 2012-01-03T17:11:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/slonimski_viesnik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
“Слонімскі веснік”, нумар ад 28 верасня 2011 г.

“Слонімскі веснік”, нумар ад 28 верасня 2011 г.

Рашэнне Слонімскага раённага выканаўчага камітэта аб тым, што грамадзяне на масавыя мерапрыемствы змогуць збірацца ў гарадскім парку, нарэшце ўнесена ў дзяржаўны рэестр.

Такім чынам, гарадскія ўлады, нарэшце, "знайшлі" прынятае яшчэ 26 верасня 2011 года рашэнне "Аб вызначэнні пастаяннага месца для правядзення мітынгаў, сходаў, пікетаванняў у горадзе Слоніме".

Нагадаем, што ўвосень мінулага года Слонімскі раённы выканаўчы камітэт неаднаразова адмаўляў жадаючым правесці ў горадзе пікеты на той падставе, што заяўленыя месцы, нібыта не адпавядалі спісу дазволеных для правядзення акцый пратэсту месцаў.

Між тым, мясцовая раённая газета "Слонімскі веснік" яшчэ ў верасні мінулага года апублікавала рашэнне райвыканкама аб магчымасці праводзіць пікеты ў гарадскім парку па вуліцы Оперная.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international