Апазіцыйнага актывіста выключаюць з каледжа

2012 2012-01-03T10:46:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/19.12.2011.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пакуль маладэчанец Павел Сяргей адсіджваў свае суткі за 19 снежня, да яго дадому прыйшоў ліст аб выключэнні хлопца з навучальнай установы. Афіцыйная прычына – “за пропускі”. За апошнія месяцы гэта ўжо другая спроба адміністрацыі пазбавіцца непатрэбнага навучэнца.

Павел вучыцца ў Маладэчанскім дзяржаўным палітэхнічным каледжы. Першы раз на мяжы выключэння ён знаходзіўся пасля арышту за закідванне яйкамі помніка Леніна 7 лістапада. Тады пра гэта напісалі многія незалежныя СМІ, што, на думку Паўла, паспрыяла таму, што яго пакінулі ў каледжы.

Цяпер ізноў спрабуюць выключыць за прагулы. Пры гэтым у лісце пазначана, што Павел адсутнічаў 16 снежня. Хлопец сцвярджае, што ў гэты дзень на занятках ён быў. Да таго ж у наступныя дні, да моманту арышту, ён таксама знаходзіўся ў каледжы, і ніхто ніякіх прэтэнзіяў не агучваў.

У бліжэйшыя дні Павел збіраецца высветліць сітуацыю і пракансультавацца з праваабаронцамі аб магчымасці змагання супраць рашэння адміністрацыі навучальнай ўстановы.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international