4 студзеня будуць судзіць Георгія Станкевіча

2012 2012-01-02T14:09:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Паэта, настаўніка нямецкай мовы зь Бешанковіцкага раёну вінавацяць у парушэньні парадку распаўсюду газэты «Крывінка»,якую ён выдае ўжо 4 гады на ўласныя сродкі накладам 290 асобнікаў.

5 лістапада, калі выдавец распаўсюджваў газэту ў Бешанковічах, яго затрымалі. У пастарунку Георгію Станкевічу паказалі заявы дзьвюх «неабыякавых грамадзянак», якія паскардзіліся, што не выпісваюць такое выданьне, але знайшлі яго ў сваіх паштовых скрынях, чым вельмі незадаволеныя.

«З часу гэтага здарэньня прайшло амаль два месяцы — і якраз на працягу двух месяцаў, паводле заканадаўства, мяне трэба судзіць за правапарушэньне, інакш сыходзіць тэрмін даўніны. Таму мне ўжо тэлефанавалі з суду, ці атрымаў я позву», — апавёў Георгі Станкевіч.

Першая спроба судзіць выдаўца і распаўсюдніка «Крывінкі» была няўдалая: 5 сьнежня судзьдзя Бешанковіцкага суду Вольга Белавус накіравала пратакол, складзены на спадара Станкевіча 5 лістапада, назад у пастарунак на дапрацоўку.

У красавіку 2009 году спадара Станкевіча таксама затрымлівалі падчас распаўсюду «Крывінкі», і паводле аналягічнага абвінавачаньня яму быў прысуджаны штраф памерам 700 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international