Віцебскі аргкамітэт па дапамозе Сяргею Каваленку заклікае да салідарнасці і дапамогі

2012 2012-01-02T13:27:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kavalinka-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Каваленка ля суду ў красавіку 2010г.

Сяргей Каваленка ля суду ў красавіку 2010г.

30 снежня адбыўся сход мясцовых дэмакратычных актывістаў, арганізаваны з ініцыятывы сустаршыні аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Паўла Севярынца, які прыязжаў дадому  ў трохдзённы адпачынак.

Актывіст КХП БНФ знаходзіцца ў СІЗА паводле абвінавачання ў парушэнні рэжыму адбыцця ўмоўнага пакарання, прысуджанага ў 2010 годзе за вывешаны на гарадскую елку бел-чырвона-белы сцяг. Не згодны з гэтым абвінавачаннем Сяргей Каваленка абвясціў галадоўку пратэсту, якую трымае ў СІЗА ўжо 15-ты дзень.

На сходзе абмяркоўваліся магчымыя захады дапамогі зняволенаму Сяргею Каваленку, якога ў Віцебску лічаць 15-м палітвязнем, і ягонай сям’і.

Сям’я Каваленкаў з арыштам сына і бацькі трапіла ў складанае матэрыяльнае становішча: жонка актывіста не працуе, бо знаходзіцца ў адпачынку па догляду за малодшай дачкой, якой усяго паўгода. Старэйшы сын – першакласнік, Маці Сяргея – пенсіянерка. Да арышту сям’ю цалкам утрымліваў Сяргей – ён прыватны прадпрымальнік, зарабляў на на жыццё рамонтамі кватэр.

Віцебскі актывісты сабралі на сходзе трохі грошай і перадалі іх жонцы актывіста, Алене Каваленка, і ягонай маці, спадарыні Лідзіі. Ахвотныя матэрыяльна дапамагчы сям’і Каваленкаў могуць таксама далучыцца да гэтай ініцыятывы -- пералічыць грошы на рахунак № 01073849 у віцебскім аддзяленні Беларусбанку 201/85 (да запатрабавання) на імя Каваленкі Алены Юр’еўны.

12 студзеня над Сяргеем Каваленкам адбыдзецца чарговы суд па апошняй адміністрацыйнай справе – яго вінавацяць у нецэнзурнай лаянцы на адрас супрацоўнікаў інспекцыі па адбыванні пакаранняў. Ад рашэння па гэтай справе шмат залежыць: калі яго прызнаюць вінаватым, то будзе зафіксавана яшчэ адно парушэнне рэжыму, а гэта значыць, з’явіцца яшчэ адзін доказ у крымінальнай справе.

Таму віцебскія актывісты заклікаюць незалежных журналістаў далучыцца да інфармацыйнай падтрымкі гэтай падзеі, а ўсіх неабыякавых людзей запрашаюць 12 студзеня да 10.30  у Першамайскі райсуд Віцебску.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international