5 сутак атрымаў актывіст «РЧСС» з Гомеля Зміцер Шаўчэнка

2011 2011-12-31T21:42:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/setkavaja-revaliuzia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

Пяць сутак правядзе ў гомельскім ІЧУ актывіст інтэрнэт-супольнасці «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» Зміцер Шаўчэнка. Ён быў затрыманы міліцыяй 30 снежня каля 13.00 на прыпынку грамадскага транспарту ў Гомелі, і адразу ж дастаўлены ў суд. Актывіст не паспеў нікому паведаміць пра свае затрыманне, і невядома, за што ён пакараны арыштам. У ІЧУ толькі кажуць, што за «парушэнне адміністрацыйнага кодэксу». Імаверна, што затрымалі Зміцера Шаўчэнка ў сувязі з планавай акцыяй на Новы год.

Актывіст у час летніх акцый маўклівага пратэсту двойчы адбываў пакараннне — арышт, у ІЧУ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international