27 ліпеня былі затрыманы магілёўскія актывісты
31.07.2006.
Моладзевыя актывісты Магілёву запускалі ў цэнтры гораду паветраныя балёнікі з бел-чырвона-белымі стужкамі. Міліцыянты затрымалі удзельнікаў акцыі.Як паведаміла "Радыё Свабода", пасьля трохгадзіннга затрыманьня сямёра грамадзкіх актывістаў -- Аляксандар Сілкоў, Сяргей Стральцоў, Ірына Качарова, Сяргей Нягацін, Сяржук Гіркін, Ганна Ільіна, Натальля Палякова -- адпушчаныя дамоў. Фармальнай нагодай для іхнага затрыманьня сталіся майкі з надпісам "Достал".
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








