У Менску судзяць моладзевых актывістаў

2012 2012-01-02T11:45:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сталічныя суды ў новым, 2012 годзе, працуюць нягледзячы на сьвяты. Актывістка Наста Шулейка, якую затрымалі 31 сьнежня каля Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна пакараная судом Маскоўскага раёна Менска штрафам у памеры 20 базавых велічынь (700 тысяч рублёў). Справу разглядаў суддзя Козак Віктар. Да суда дзяўчына ўтрымлівалася ў ізалятары на Акрэсціна.

У гэтым жа судзе разглядалася адміністратыўная справа яшчэ адной актывісткі, якая была затрыманыя разам з Настай – Рымашкевіч Вікторыі. Суддзя Святлана Бандарэнка пакарала яе штрафам у 700 тысяч рублёў нібыта за лаянку.

У Маскоўскім судзе таксама асудзілі актывіста кампаніі «Гавары праўду» Паўла Вінаградава, затрыманага 30 сьнежня. Ягоную справу разглядаў суддзя Кострыкаў. Актывіст пакараны арыштам на 7 сутак.

У Кастрычніцкім судзе Менска разглядалася адміністратыўная справа актывіста “Студрады” Алеся Крата, якога затрымалі раніцай 31 сьнежня. На Крата быў складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні (арт.17.1 КаАП РБ - "дробнае хуліганства").  Стала вядома, што суд перанесены на 12 студзеня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international