viasna on patreon

Для палітвязня Мікалая Аўтуховіча 2011 год быў годам татальнага перасьледу

2011 2011-12-30T17:30:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/autuhovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Аўтуховіч

Мікалай Аўтуховіч

Інфармацыя пра тое, што палітвязня Мікалая Аўтуховіча перавялі ў камеру да асоб з нізкім статусам не пацвердзілася.  Аднак, тым не меней, ён змешчаны ў памяшканьне камернага тыпу тэрмінам на адзін месяц. Гэтаму папярэднічаў цэлы шэраг пакараньняў з боку адміністрацыі Івацэвічскай калоніі:

25 студзеня вымова за невыхад у клуб на выхаваўчае мерапрыемства;
15 лютага вымова за парушэнне распарадку дня;
1 сакавіка вымова за непрыбыццё ў сталовую ў складзе атрада;

4 сакавіка вымова за парушэнне распарадку дня;
16 лістапада 10 сутак штрафнога ізалятара за непрыбыццё ў сталовую ў складзе атрада;
1 сьнежня вымова за  непрыбыццё ў сталовую ў складзе атрада;
6 сьнежня 5 сутак штрафнога ізалятара за непрыбыццё ў сталовую ў складзе атрада;
8 сьнежня вымова за непрыбыццё ў сталовую ў складзе атрада;

У пачатку сьнежня змешчаны ў памяшканьне камернага тыпу тэрмінам на адзін месяц.

Як стала вядома праваабаронцам, на працягу года палітвязьня больш за 20 разоў выклікалі на прафілактычныя гутаркі да кіраўніцтва калоніі.

Усе пакараньні звязаныя з прынцыповай пазіцыяй палітвязьня, які патрабуе рэагаваньня на свае заўвагі, што тычацца парушэньняў з боку адміністрацыі калоніі, а найперш з ягонымі галадоўкамі.

Менавіта таму 11 сьнежня Мікалай Аўтуховіч, даведзены да адчаю беззаконьнем службовых асобаў калоніі, парэзаў сабе вены.

Нагадаем, што ваўкавыскі прадпрымальнік Аўтуховіч, асуджаны на 5 гадоў і 2 месяцы калоніі ўзмоцненага рэжыму нібыта за незаконнае захоўваньне і перавозку пяці патронаў і паляўнічай стрэльбы, адбывае пакараньне ў папраўчай калоніі № 5 у Івацэвічах Брэсцкай вобласці. 8 верасня бягучага году прайшла палова яго тэрміна, што дазваляла змяніць палітвязню пакараньне на больш мяккае. Аднак гэтага не адбылося.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства