Актывіст АГП Аляксандр Сцепаненка правёў ноч за кратамі

2011 2011-12-30T16:22:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Справу актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Сцепаненкі суд Савецкага раёна Мінску накіраваў на дапрацоўку. Актывіста ўчора апоўдні забралі з дому.

Спачатку адвезлі ў Першамайскі РАУС, затым перавезлі ў Савецкі. Яму прыпісваюць дробнае хуліганства, быццам бы ён лаяўся матам каля Савецкага РАУС, хаця міліцыянты забралі яго з кватэры. Калі будуць судзіць актывіста пакуль невядома - кажа сябра праваабарончага цэнтра “Вясна” Наста Лойка:

- Ёсць інфармацыя, што яго пачалі судзіць у судзе Савецкага раёна. Але суд пастанавіў адправіць справу на дапрацоўку, пасля чаго, яго зноў павезлі ў РАУС Савецкага раёна.

Паводле непадцверджаных звестак на 31 снежня моладзевымі актывістамі ў Мінску было запланавана правядзенне грамадскіх акцый. Менавіта з гэтым фактам звязваюць затрыманне Аляксандра Сцепаненкі і ўчорашняе затрыманне Андруся Крэчкі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international