viasna on patreon

Сёньня суд над Юрасём Навіцкім

2011 2011-12-30T09:38:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пагоршыўся стан арыштаванага на 15 сутак блогера і фатографа, сябры Руху “За Свабоду” Юрася Навіцкага (Шпак – Рыжова). Раней ён абвясціў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў сухую галадоўку.

Навіцкі быў затрыманы за ўдзел у акцыі ў гадавіну прэзідэнцкіх выбараў 19-га снежня ў Мінску. Але асудзілі яго за хуліганства. Па словах прэсавага сакратара Руху “За Свабоду” Арцёма Лявы, пратэстуючы супраць незаконнага рашэння суда, актывіст пачаў галадоўку, а некалькі дзён назад адмовіўся і ад ўжывання вады.

- Ён не згодны з прысудам. Сфабрыкавалі справу, што ён лаяўся матам у аддзяленні міліцыі. Аказваецца, тры дні, як ён абвясціў сухую галадоўку. Яму стала кепска, выклікалі “хуткую”, вазілі ў бальніцу. Зараз ён ізноў у ізалятары. Заўтра будзе суд, разгляд скаргі. Цікава, што суддзя прысудзіць, можа злітуецца ды адпусціць, бо яму сядзець ажно да другога.

Юрась Навіцкі набыў вядомасць тым, што падчас акцый пратэсту фатаграфаваў пераапранутых супрацоўнікаў міліцыі і спецслужб, якія сочаць, затрымліваюць, здымаюць на відэа ўдзельнікаў пратэстаў. Потым гэтыя здымкі ён выстаўляў у інтэрнэце. Менавіта за здымкі міліцыі ён быў арыштаваны першы раз, напачатку лістапада, падчас шэсця і мітынгу ў Лошыцкім Яры. Тады яго асудзілі на 12 сутак па артыкуле адміністрацыйнага кодэксу “хуліганства”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства