Магілёўскі абласны суд не задаволіў скаргу Андрэя Падаляка

2011 2011-12-29T12:53:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud8.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 29 снежня, Магілёўскі абласны суд не задаволіў скаргу бабруйскага актывіста “Моладзі БНФ” Андрэя Падаляка.

Падчас судовага пасяджэння суддзя Вайцехоўская зачытала скаргу, задала пытанні, пасля чаго пакінула рашэнне Ленінскага раённага суду ў сіле.  

Андрэй Падаляк кажа, што вырак суду несправядлівы.

“Лічу, што вырак суду з’яўляецца ганебным стаўленнем да маёй асобы. Суддзя не захацела зачытваць пратакол міліцыянтаў і іх рапарты, для параўнання, спаслаўшыся на тое, што Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэнняў не прымушае яе гэта рабіць. У гэтых дакументах відавочнае разыходжанне. Акрамя гэтага незразумела, на чым грунтавалася выснова аб тым, што я быў у нецвярозым стане, бо няма медыцынскага асведчання”, - гаворыць Андрэй Падаляк.

“Суддзя Ленінскага раённага суду Станіслаў Шандаровіч не звярнуў увагу на тое, што прычынай затрымання было тое, што я размаўляў па-беларуску. У пратаколе напісана, што я нецэнзурна лаяўся, а ў рапарце напісана, што міліцыянты да мяне падыйшлі і пацікавіліся маім станам, пасля чаго я, нібыта, пачаў лаяцца, супраціўляцца і махаць рукамі. Сярод прычын, чаму яны да мяне падыйшлі, былі названы расшпіланае паліто і прарэх у маіх джынсах. Я прадэмантраваў у суддзе, што расшпіленая прарэха з расшпіленага паліто нябачная, аднак гэта таксама суддзя не прыняла за  ўвагу”, - працягвае Андрэй Падаляк.

Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што ў яго не было сумневаў, што вырак суду будзе такім прадказальным.

“Нават калі хлопец выпіў піва – гэта не азначае, што ён вінаваты, бо ў нас у краіне няма сухога закона. Падчас затрымання быў парушаны прынцып невінаватасці. Надалей хлопец будзе абскарджваць рашэнне суддзі абласнога суда ў старшыні гэтага суда ”.

Нагадаем, што Ленінскі раённы суд прызнаў Андрэя Падаляка вінаватым у парушэнні грамадскага парадку. Судзя Станіслаў Шандаровіч пакараў хлопца штрафам у памеры 525 тысяч рублёў (15 базавых велічынь).

Трэба адзначыць, што пасля затрымання Андрэя Падаляка міліцыянтамі апошнія пачалі здзеквацца над ім – білі, акуналі галавой ва ўнітаз, правялі ролікам для дактэласкапіі па твары.

Затрымлівалі актывіста міліцыянты Яўген Кандрацьеў і Мікалай Гардзей.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international