viasna on patreon

Салігорск: Салідарнасць з палітвязнямі

2011 2011-12-29T12:45:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/salig-salidar-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхары і грамадскія актывісты Салігорску працягваюць выказваць сваю салідарнасць з беларускімі вязнямі сумлення.

Цягам ужо некалькі месяцаў актывісты кампаніі “Еўрапейская Беларусь” звяртаюць увагу салігорцаў на праблему палітычных зняволеных у краіне. У апошнія дні ў горадзе зноўку з’явіліся партрэты палітыкаў і грамадскіх актывістаў, кінутых за краты за палітычных матывах.

Падтрымаць беларускіх вязняў сумлення ў гэтыя святочныя дні таксама вырашылі мясцовыя маладафронтаўцы. Сабраўшыся разам на цэнтральнай пошце, яны даслалі віншавальныя паштоўкі са словамі падтрымкі палітычным вязням.

Акрамя гэтага ў Салігорску працягваецца збор сродкаў для зняволеннага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. У бліжэйшыя дні грошы, сабраныя сярод неабыякавых жыхароў гораду і мясцовых грамадскіх актывістаў, будуць пералічаны на адмысловы дабрачынны рахунак.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства