У Бабруйску будуць збіраць подпісы за адмену смяротнага пакарання

2011 2011-12-28T17:01:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smert-lagatyp.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ужо ў пачатку студзеня ў Бабруйску пачнецца збор подпісаў за адмену смяротнага пакарання. Каардынаваць працэс будзе малады сябра БХД Максім Рыжкевіч.

 

-На з’ездзе моладзі БХД было прынятае рашэнне займацца гэтай праблемай, і бабруйскія актывісты таксама не маглі яе праігнараваць, - распавядае Максім Рыжкевіч. – Гэта вельмі актуальнае пытанне сёння ў нашай краіне. Будзем імкнуцца, каб да збору подпісаў далучаліся і звычайныя бабруйчане, не толькі партыйцы і актывісты. Кожны жадаючы можа звярнуцца да мяне па тэлефоне 80336946362 каб пакінуць свой голас ці ўзяць бланкі для збору подпісаў.

 

Бабруйскі актывіст дадаў, што МБХД вырашылі пачаць збор подпісаў за мараторый на смяротнае пакаранне каб данесці да ўладаў, што насмрэч шмат беларусаў выступаюць за пазітыўныя змены ў заканадаўстве.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international