Затрыманы актывісткі - сёстры Алена і Кацярына Казак
26.07.2006.
Як паведаміла прэс-служба АГП, затрыманы сёстры Алена і Кацярына Казак моладзевыя актывісткі. Пасьля вобыску ў кватэры іх забралі разам з кампутарам. Яны пасьпелі паведаміць, што іх вязуць у КДБ.У Алены на момант затрыманьня была тэмпература каля 39С, што зьвязана з абвастрэньнем хваробы нырак. Трое дзяцей Алены (старэйшаму сыну 11 гадоў, малодшай дзяўчынцы 5 гадоў) засталіся дома адны.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








