Барысаў: незалежнай газеце не даюць спакойна працаваць

2011 2011-12-27T14:19:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/borisovskije_novosti.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адзіная ў горадзе незалежная газета «Барысаўскія навіны» у апошні час стала аб'ектам пільнай увагі мясцовай вертыкалі і яе друкаванага органа газеты "Адзiнства".

Выканкамаўская газета «Адзiнства» апублікавала даволі дзіўны артыкул пад назвай  «Так каков же реальный тираж?», у якім распавядаецца пра ўдзел карэспандэнтаў гэтага выдання ў ператрусе гаража галоўнага рэдактара «Барысаўскіх навінаў» Анатоля Букаса. Міліцыя шукала крадзеныя аўтазапчасткі, якіх, вядома ж, не знайшла. «Мне патэлефанавалі з міліцыі і сказалі, што будуць праводзіць ператрус у маім гаражы, - распавёў галоўны рэдактар «Барысаўскіх навінаў» Анатоль Букас. - Пры гэтым на маё пытанне, чаму робіцца ператрус і што будуць шукаць, міліцыянты сказалі: «Прыязджайце, там даведаецеся». Аказалася, што нехта патэлефанаваў у міліцыю і сказаў, быццам у мяне ў гаражы захоўваюцца скрадзеныя аўтазапчасткі. Нічога акрамя непрададзеных і спісаных асобнікаў газеты там знойдзена не было. Карэспандэнты Выканкамаўскай газета зрабілі з гэтага «сенсацыю», маўляў, наша газета не карыстаецца папулярнасцю, а рэкламадаўцы, нібыта, выкідваюць грошы на вецер, даючы рэкламу ў «Барысаўскіх навінах». Я буду падаваць у суд на «Адзiнства», паколькі нанесены ўрон дзелавой рэпутацыі нашага выдання».

Гэта не адзіны выпад супраць незалежнай газеты. У «Адзiнстве» месяц таму з'явілася публікацыя, у якой чытачоў інфармавалі аб тым, што жыхары дома, дзе размяшчаецца рэдакцыя «Барысаўскіх навінаў», прыходзілі на прыём да старшыні Барысаўскага райвыканкама Уладзіміра Мірановіча са скаргай на рэдакцыю. Сутнасць скаргі ў тым, што ў рэдакцыю ўвесь час ходзяць рэкламадаўцы, у пад'ездзе брудна і шумна. «Да нас у рэдакцыю прыязджала камісія выканкама па гэтай скарзе, - кажа Анатоль Букас. - Высветлілася, што заяўніца - Зінаіда Сакалоўская - наогул у гэтым доме не пражывае. Жыхары пад'езда пацвердзілі, што ніякіх прэтэнзій да рэдакцыі не маюць ... Камісія з'ехала ні з чым. Але я не выключаю, што гэты «сігнал» можа мець наступствы. Напрыклад, вынесуць пастанову аб забароне размяшчэння рэдакцыі ў жылым памяшканні. Я лічу, што ўсё гэта робіцца свядома - нам проста ўскладняюць жыццё, спрабуюць ціснуць на незалежнае (і адзінае ў горадзе) друкаванае выданне ".

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international