viasna on patreon

Бабруйск: Віктара Бузінаева зноў хочуць пасадзіць на суткі?

2011 2011-12-27T14:00:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/buzinaeu_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Бузінаеў

Віктар Бузінаеў

Лідэра бабруйскай суполкі АГП Віктара Бузінаева супрацоўнік міліцыі запрасіў “тэрмінова з’явіцца ў аддзяленне на арышт”.

-Патэлефанаваў мне супрацоўнік міліцыі Тарабуеў учора вечарам, сказаў, каб я хуценька да яго прыйшоў, - распавядае Віктар Бузінаеў. – Сказаў, што на яго стале ляжыць пастанова на мой арышт, па арыткулу 23.34 і я мушу адседзець па ёй суткі. Самае цікавае, што якраз у лістападзе я ўжо адседзеў 10 сутак па гэтаму ж артыкулу. Я спытаў яго, можа вы памыліліся? Але ён настойваў, каб я завітаў ў аддзяленне міліцыі №2, сказаў, што пастанова з суда зусім “свежая”.

Віктар Бузінаеў адмовіўся ісці на сустрэчу з міліцыянтам без позвы. Бабруйчанін выказаў меркаванне, што гэта можа быць памылка, ці чарговая спроба патрымаць яго ў напрузе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства