Магілёўцы нізка ацэньваюць працу міліцыі

2011 2011-12-27T12:37:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/apytanne1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сайце Упраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама вядзецца апытанне – як вы ацэньваеце якасць працы міліцыі на Магілёўшчыне. На дадзены момант на пытанне адказалі 107 чалавек. Сярод іх 56% ацаніла працу міліцыі як нізкаякасную, 17%  - адзначыла сярэднюю якасць працы міліцыі і 27% адзначыла яе высокі ўзровень.
Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што першапачаткова людзі, якія ўладкоўваюцца на працу ў міліцыю, хочуць абараняць закон і парадак, каб можна было іншым спакойна хадзіць па нашых вуліцах. “Аднак з часам міліцыянты сутыкаюцца з праблемай – ім аддаюць загады на выкананне незаконных дзеянняў. Гэтыя загады сыходзяць ад іх начальства. Тыя, хто не мае маральных якасцяў – застаюцца працаваць, іншыя, па-просту, бачачы бязмежжа, сыходзяць. Гэта падрывае прэстыж прафесіі, і людзі ў гэтым выпадку выказваюць пратэст нагамі – папросту бягуць з гэтай працы”, - гаворыць Барыс Бухель.
“Калі, напрыклад, у Расіі міліцыянт можа паскардзіцца на свайго начальніка, падаць у суд і выйграць справу з-за незаконныя загады, то ў нас усё не так. Закон “Аб міліцыі” дазваляе гэта рабіць, аднак калі міліцыянт гэта зробіць, то фактычна адразу застанецца без працы.
Міліцыя ў краіне вырашае неўласцівыя ёй задачы і фактычна пераўтварылася ў філіял службы бяспекі, якая абараняе не закон, а ўладу”, - працягвае праваабаронца.
Акрамя нізкага прэстыжу працы ў міліцыі Барыс Бухель адзначае нізкую зарплату міліцыянтаў параўнальна з суседнімі краінамі і невысокую кваліфікацыю яе супрацоўнікаў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international