Бабулі Васьковіча падарылі паўгадавую падпіску на “Нашу Ніву”

2011 2011-12-27T12:30:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/nasha-niva-080710-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бабруйскія актывісты кампаніі “Гавары праўду” зрабілі калядны падарунак бабулі зняволенага Яўгена Васьковіча. На пасяджэнні каардынацыйнай Рады дэмакратычных арганізацый Бабруйска 26 снежня яны падаравалі Тамары Ўладзіміраўне кнігу паэта і былога палітвязня Ўладзіміра Някляева “Лісты да волі” і паўгадавую падпіску на газету “Наша Ніва”.

-          Я адказваю ў нашай Радзе дэмакратычных арганізацый за бібліятэку, таму добра ведаю, што Тамара Ўладзіміраўна вельмі любіць чытаць газету “Наша Ніва”, - распавядае Вольга Піманава, адна з бабруйскіх актывістак “Гавары праўду”. – Яна кажа, што там шмат пішуць пра яе любімага ўнука Яўгена. Пенсія ў бабулі маленькая, не хапае на самае неабходнае, вось мы і вырашылі хоць неяк ёй дапамагчы, падаравалі паўгадавую падпіску на яе любімую газету “Наша Ніва”. Таксама падарылі і кнігу Ўладзіміра Някляева “Лісты да волі”, якую ён напісаў падчас знаходжання ў турме і правядзення судовага працэса. Трэба, каб Тамара Ўладзіміраўна верыла, што ўжо хутка зможа сустрэць і абняць свайго ўнука на волі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international