Слонімскі выканкам не ведае сваіх рашэнняў, міліцыя – таксама

2011 2011-12-26T15:31:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/slonim-milicija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Слонімскі лідэр партыі БНФ Іван Шэга звяртаўся ў Слонімскі РАУС аб заключэнні дамовы на забеспячэнне грамадскага парадку пад час пікета, прысвечанага інфарміраванню насельніцтва горада пра дзейнасць Праваабарончага цэнтру “Вясна” і яе лідэра Алеся Бяляцкага.

Як мы паведамлялі раней, Слонімскі райвыканкам адмовіў сябру БНФ у правядзенні мерапрыемства, бо “названае месца правядзення пікета не адпавядае рашэнню Слонімскага райвыканкама ад 24 красавіка 2002 года № 152 “Аб зацвярджэнні месцаў, вызначаных для правядзення масавых мерапрыемствах у Слонімскім раёне”.

Аказваецца, што сам старшыня райвыканкама Іосіф Паўлюкевіч не ведае рашэнняў райвыканкама. Бо сёлета ў верасні, райвыканкам прыняў новае рашэнне аб вызначэнні месцаў на правядзенне масавых мерапрыемствах —  а гэта гарадскі парк на Опернай вуліцы. Пра гэта паведамляла і мясцовая “раёнка” “Слонімскі веснік” ад 28 верасня 2011 года. Гэта месца для пікета і называў Іван Шэга ў сваёй заяве. Так што адмаўляць слонімцу ў правядзенні пікета райвыканкам не меў права. Проста раённыя чыноўнікі ў Слоніме ўжо не памятаюць сваіх папяровых рашэнняў.

Да гэтага няведання райвыканкамаўскіх рашэнняў далучыўся і Слонімскі РАУС. Іван Шэга атрымаў адказ са Слонімскага РАУС за подпісам начальніка падпалкоўніка міліцыі  Віктара Алесюка. У лісце паведамляецца, што калі Слонімскі райвыканкам не дазволіў пікет, то і для Слонімскага РАУСа “няма неабходнасці забяспечваць грамадскі парадак і бяспеку ўдзельнікаў пікета сіламі РАУС” згодна таго ж старога рашэння Слонімскага райвыканкама ад 24 красавіка 2002 года № 152 “Аб зацвярджэнні месцаў, прызначаных для правядзення масавых мерапрыемствах у Слонімскім раёне”.

 

На фота: будынак Слонімскага РАУС

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international