Пацыенты Багушэўскай абласной сухотнай бальніцы знаходзяцца ў жахлівых умовах (фота)

2011 2011-12-26T14:31:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/psihiatr-umovy-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Атрымаўшы звесткі пра тое, што сябар Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Валер Ганчарэнка ў Багушэўскім абласным сухотным шпіталі (Віцебская вобласць) абвясціў галадоўку супраць жудасных умоў лекавання хворых і пасля быў змешчаны ў псіхіятрычнае аддзяленне, сябры Аршанскай кааліцыі дэмакратычных сіл вырашылі наведаць гэтую бальніцу.

Трапіць туды аказалася няпроста, але ўбачанае ўражвае. З часу сваёй пабудовы ў 1960-х гадах будынкі лякарні, здаецца, не бачылі рамонту. Аконныя рамы параслі цвіллю, нармальна не закрываюцца. Сцены абшарпаныя, у большасці палат маюць сляды грыбка. Зімой у палатах вельмі халодна і сыра. Гарачай вады няма. Пры гэтым пацыентам забаронена карыстацца кіпяцільнікамі і іншымі электрапрыборамі.

Хворыя скардзяцца на вельмі дрэннае харчаванне, якое не дазваляе справіцца з хваробай. Па гэтай прычыне многія з пацыентаў, у тым ліку маладыя, знаходзяцца ў абяссіленым стане і не ў стане самастойна дабрацца да прыбіральні. Замест прыбіральні ў іх тут жа ў палаце вядро з драўлянай накрыўкай.

Насуперак распаўсюджанаму меркаванню пацыенты сухотнай бальніцы – не толькім людзі з нізкім сацыяльным статусам. Сярод іх ёсць і ўрачы, інжынеры і навуковыя работнікі. Захварэць можа кожны, хто мае слабы імунітэт да сухотаў. Але ж такія ўмовы ўтрымання, на думку аршанскіх палітыкаў, можна лічыць катаваннем. Вылечыцца ў гэткім асяроддзі амаль немагчыма.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international