Барысаўскі зборшчык подпісаў за правядзенне НС абскарджвае рашэнне суда

2011 2011-12-26T12:21:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/narodny_shod_ulyotki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дэмактывіст Мікалай Ільюшонак, які быў аштрафаваны за нібыта «парушэнне ўстаноўленага парадку арганізацыі або правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, іншага масавага мерапрыемства або пікетавання», дамагаецца адмены рашэння Барысаўскага раённага суду.

Мікалая Ільюшонка затрымалі 21 верасня падчас збору подпісаў за правядзенне Народнага сходу, тры гадзіны пратрымалі ў міліцыі, зрабілі  агляды яго аўтамабіля і кватэры. Толькі 12 снежня на трэцім па ліку пасяджэнні суда суддзя Барысаўскага раённага суду Аляксандр Шутко вынес рашэнне і аштрафаваў дэмактывісты на 15 базавых велічынь «за парушэнне ўстаноўленага парадку арганізацыі або правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, іншага масавага мерапрыемства або пікетавання».

У сваёй скарзе ў Мінскі абласны суд Ільюшонак звярнуў увагу на тое, што высновы Барысаўскага раённага суда з'яўляюцца незаконнымі і неабгрунтаванымі, зроблены з парушэннямі працэсуальнага заканадаўства аб адміністрацыйных правапарушэннях, не пацвярджаюцца даследаванымі судом доказамі, таму пастанова суддзі падлягае адмене з спыненнем вытворчасці па справе.

Барысаўскі праваабаронца Алег Мацкевіч, якія аказваў дапамогу ў складанні скаргі, асаблівых надзей на адмену рашэння Барысаўскага раённага суду не ўскладае«Лічу, што ў справе Ільюшонка відавочная "палітычная замова". Рашэнне па справе настолькі груба злеплена, што не лезе ні ў якія вароты. Не быў дадзены аналіз дзеянняў Ільюшонка ў рамках Закону "Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах", паказанні сведкаў зменены на карысць абвінавачання. Ці могуць задавольніць скаргу Ільюшонка? Пытанне хутчэй рытарычнае. З разраду, ці паважаюць у Беларусі правы чалавека. Адказ відавочны».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international