viasna on patreon

Алесь Бяляцкі віншуе ўсіх з Калядамі і Новым Годам!

2011 2011-12-23T22:58:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pashtouka_kaliadnaja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кіраўнік "Вясны", якому давядзецца сустракаць Каляды і 2012-ты год у турэмных засценках, даслаў на волю для сяброў віншаванне з надыходзячымі святамі. Алесь жадае ўсім добрага настрою, пазітыўных эмоцыяў, займальнага адпачынку, вясёлых Калядаў і шчаслівага Новага Году! І дадае: “Будзем спадзявацца, што новы год будзе спакайнейшым персанальна для нас і, можа, урэшце, вызначальным для ўсёй краіны. Тады жыццё пацячэ ў патрэбным накірунку…”

 

Яшчэ Алесь піша, што падчас суду “ўсіх пабачыў жывымі і здаровымі і быў вельмі рады… Я пастаянна адчуваў вашую апеку і салідарнасьць і бясконца ўдзячны за яе…”. Ён перадае прывітанне ўсім знаёмым і кажа “Да сустрэчы”.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства