Міліцыя вартуе маладую актывістку Тацяну Елавую каля дзьвярэй яе кватэры ў Менску

2006 2006-07-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Да нядаўнага перасьледу Дзяніса Дзянісава, якога чамусьці адвезлі ў Расею, сёньня, 26 ліпеня, дадаўся перасьлед актывісткі Тацяны Елавой.
Старшыня Моладзевага хрысьціянска-сацыяльнага саюзу ""Маладыя дэмакраты"" (моладзевая арганізацыя АГП) Кірыл Ігнацік паведаміў прэс-службе АГП, што каля кватэры Тацяны Елавой (на сталічнай вуліцы Варанянскага) знаходзяцца чацьвёра супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным. Па якой справе - не ўдакладняюць. Дома нікога няма, і яны засталіся чакаць на лесьвіцы. Могуць і не дачакацца: зусім ня факт, што Тацяна зараз знаходзіцца ў Менску.
А заадно ўручылі позву Кірылу Ігнаціку, які таксама хацеў наведаць Тацяну. Кірыла выклікалі на раніцу 27 ліпеня ў ГУУС Менгарвыканкаму ў якасьці сьведкі. Аднак па якой справе - не паведамілі. Сказалі толькі: ""А раптам вы хочаце абрабаваць кватэру?" Такім чынам, аб чым яму трэба будзе сьведчыць, ён ня ведае нават прыблізна. Позву падпісала старшы сьледчы УУС Віцебскага аблвыканкама Вольга Зыль - адзіная з прадстаўнікоў міліцыі, хто прадставіўся.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international