Падчас візіту Марыны Адамовіч у шклоўскую калонію быў выстаўлены блок-пост

2011 2011-12-23T10:44:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sklouskaja_kalonija-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каля шклоўскай выпраўленчай калоніі №17, дзе адбывае пакаранне за “Плошчу” экс-кандыдат у прэзідэнты Мікола Статкевіч, 20 і 21 снежня адміністрацыя ўстановы вырашыла выставіць блок-пост.

Нагадаем, Марына Адамовіч і Мікола Статкевіч вырашылі 20 снежня пабрацца шлюбам. З гэтай мэтай спн. Адамовіч паехала ў калонію. Праваабаронцаў і журналістаў, якія таксама прыехалі туды, на паркоўку каля калоніі не пусцілі. Заезд быў перакрыты – адміністрацыя калоніі выставіла самаробны знак “Уезд забаронены”, які яўна не адпавядаў стандартам. Від на ўваход у калонію перакрывалі два прыпаркаваныя мікрааўтобусы і трактар з пяском, якія такім чынам прастаялі два дні. Акрамя гэтага, на варце стаялі супрацоўнікі ўнутраных войскаў і міліцыі, якія назіралі за журналістамі і праваабаронцамі і непадпускалі іх бліжэй за сто метраў.

“Нам сказалі, што мы не можам знаходзіцца на тэрыторыі калоніі. Можам стаяць альбо каля прыпынку грамадскага транспарту, што за 100-150 метраў ад яе, альбо на іншым баку праезнай часткі, - гаворыць праваабаронца Барыс Бухель. - Адміністрацыя ўстановы вырашыла чыніць нам нязручнасці, аднак ўчыніла іх і сваім супрацоўнікам, прыблізна каля двух дзесяткаў якіх цягам двух дзён пільна сачылі за намі. Як толькі мы сядалі ў машыну – яны сыходзілі. Як толькі мы выходзілі з яе – яны тут як тут. Думаю, што яны не хацелі, каб мы здымалі, як Марына Адамовіч будзе выходзіць з будынка калоніі, таму яны і закрылі агляд гэтага ўваходу мікрааўтобусамі і трактарам з пяском”.

Наконт самаробнага знака праваабаронцы збіраюцца рабіць запыт у ДАІ з мэтай высвятлення, ці з’яўляецца яго ўсталяванне законным і ці адпавядае стандарту.

“21 снежня мы чакалі, што Марына Адамовіч з’явіцца ранкам, аднак яна з’явілася пасля абеда. Адміністрацыя калоніі зразумела, што калі яна там прабудзе менш за суткі (як папярэдне яны планавалі зрабіць), то мы будзем патрабаваць вяртання грошай, якія былі аплочаны за візіт”, - дадае Барыс Бухель.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international