25 ліпеня ў Менску прайшла акцыя ў падтрымку Дзяніса Дзянісава
26.07.2006.
У Менску прайшла акцыя ў падтрымку моладзевага актывіста Дзяніса Дзянісава, які 22 ліпеня быў выкрадзены невядомымі людзьмі, моцна зьбіты і вывезены за межы сталіцы. Каля дзясятка маладзёнаў у 19.00 сталі ў ланцуг каля Акадэміі кіраваньня пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, завязалі сабе чорнымі стужкамі рты і закінулі рукі за галаву, паведаміла газета ""Наша Ніва""."Мы лічым, што Дзяніса перасьледуюць за яго грамадзянскую пазіцыю і гэта недапушчальна", - гаварылася ва ўлётках, якія раздавалі на вуліцы Маскоўскай паплечнікі актывіста.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








