Чэшскія няўрадавыя арганізацыі заклікалі Беларусь да вызвалення палітычных вязняў

2011 2011-12-23T10:34:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vecharovaja-akcyja-u-praze-5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прага, 19 сьнежня 2011 г.

Прага, 19 сьнежня 2011 г.

Першым заклікам 19 сьнежня была ранішняя акцыя перад беларускай амбасадай у Празе за вызваленне Алеся Бяляцкага і астатніх беларускіх палітычных вязняў. Пасля яе адбылося інсцэнаванае затрыманне студэнтаў у Карлавым універсітэце і флэшмоб у цэнтры Прагі.

Акцыі ў дзень гадавіны прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ладзілі няўрадавыя арганізацыі “Чалавек у нядолі”, NESEHNUTÍ, Amnesty International Чэхія
і “Грамадзянская Беларусь” супольна з беларускай дыяспарай у Чэхіі.
“На жаль, апошні год прынёс узмацненне рэпрэсіяў і гвалту ў Беларусі. Менавіта таму мы хочам выказаць сваю падтрымку ўсім грамадзянам Беларусі, якія пастаянна змагаюцца за паляпшэнне сітуацыі ў сваёй краіне. Сёння раніцай мы перадалі беларускай амбасадзе ў Празе заклік да вызвалення Алеся Бяляцкага”, – паведаміла Катэржына Шпацава з аб’яднання “Грамадзянская Беларусь”.

Увечары ў цэнтры Прагі прайшоў флэшмоб, які прыгадаў летнія “маўклівыя пратэсты”. Удзел прыняло 100 чалавек. Па словах Ліды Вацкавай з
арганізацыі “Чалавек у нядолі”, “акрамя удзелу ў акцыі, чэшскае грамадства выказала сваю падтрымку і адпраўкай  паштовак беларускім палітычным вязням, а  дзесяткі людзей падпісалі петыцыю за вызваленне палітычных вязняў і ўвядзенне мараторыю на смяротнае пакаранне”.

Да закліку да вызвалення палітычных вязняў у Беларусі далучыліся і студэнты Карлавага універсітэта ў Празе, зладзіўшы сімуляцыю затрымання студэнтаў у сценах факультэта сацыяльных навук. Інсцэнацыя прайшла ў другой палове дня, яе мэтай было пазнаёміць студэнтаў чэшскага універсітэта з сітуацыяй беларускіх студэнтаў, якія могуць трапіць у турму за свае погляды. Акцыю арганізавала пражская універсітэцкая група Amnesty International.

Флэш-моб у Карлавым універсітэце

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international