Сёньня будуць судзіць грамадзянаў Расеі, затрыматых каля расейскай амбасады 22 ліпеня
26.07.2006.
Сёньня, 26 ліпеня, у суд Цэнтральнага раёна Менску запрошаны двое грамадзянаў Расеі і адзін Беларусі для разгляду адміністрацыйных пратаколаў за ўдзел у несанкцыянаванай уладамі вулічнай акцыі, паведаміла Радыё Свабода.Актывістаў расейскага моладзевага руху "Оборона" Мікалая Збарашэнку і Кацярыну Вінакураву, а таксама грамадзяніна Беларусі Віктара Сімановіча затрымалі 22 ліпеня. Іх абвінавацілі ў правядзеньні несанкцыянаванай акцыі каля расейскай амбасады.
Расейцы мелі пры сабе плакаты: "Расея без Пуціна, Беларусь без Лукашэнкі." Яны патрабавалі спыніць падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Міліцыянты склалі на іх пратаколы і ўручылі позвы на 22 ліпеня.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








