Польскія НДА заступіліся за актывістак FEMEN

2011 2011-12-23T09:15:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/femen-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Польскія няўрадавыя арганізацыі, што ўваходзяць у рабочую групу па Беларусі пры групе "Замежжа" распаўсюдзілі заяву ў сувязі з выкраданьнем актывістак ўкраінскай арганізацыі FEMEN, здзейсненым фунцыянерамі беларускага КДБ.
 
У прыватнасьці, ў заяве выказваецца рашучы пратэст супраць гвалтоўнага акту, здзейсненага супрацоўнікамі КДБ Беларусі, якія захапілі ўкраінскіх актывістак феміністычнага руху FEMEN і прычынілі ім пакуты.

Прадстаўнікі польскіх НДА патрабуюць неадкладнага расследаваньня і пакараньня асоб, вінаватых у здзяйсненьні гэтага злачынства,  пакрыцьця шкоды для ахвяраў беззаконьня,і настойліва заклікаюць міжнародную супольнасьць асудзіць акты гвалту і беззаконьня ў Беларусі і актывізаваць працу па абароне правоў чалавека і дэмакратызацыі ў краіне.
 
Заяву падпісалі

Працоўная група па Беларусі пры групе “Замежжа”,
Фундацыя Стэфана Баторыя,
фонд “Адукацыя для дэмакратыі”,
Хельсінкскі фонд па правах чалавека,
Фонд “Іншая прастора”,
Беларускі інфармацыйны дом,
Ініцыятыва “Вольная Беларусь”,
Беларускае гістарычнае таварыства,
Ўсходнееўрапейскі дэмакратычны цэнтр.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international