Аляксандр Мілінкевіч наведае сёньня палітзьняволеных Артура Фінькевіча і Паўла Севярынца

2006 2006-07-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня, 26 ліпеня, лідэр абяднаных дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандр Мілінкевіч наведае палітзьняволеных моладзевых актывістаў Артура Фінькевіча і Паўла Севярынца, якія адбываюць пакараньне абмежаваньнем волі ў Магілёве і в. Малое Сітна Полацкага раёну адпаведна, паведаміла прэсс-служба Аляксандра Мілінкевіча.

- Асабістая падтрымка - гэта толькі маленькая частка таго, што мы можам і павінны сёньня рабіць дзеля гэтых сапраўдных мужчынаў. Духовую прысутнасьць, клопат усёй дэмакратычнай Беларусі павінны адчуваць штодня ўсе палітзьняволеныя ў нашай дзяржаве. Яны не збаяліся жорсткіх прысудаў і адкрыта выступілі за ідэалы вольнай і незалежнай Беларусі. Салідарнасьць зь імі, іх семямі, роднымі ёсьць маім абавязкам, - сказаў лідэр абяднаных дэмакратычных сілаў Аляксандр Мілінкевіч напярэдадні паездкі.
Палітзьняволеным будуць перададзеныя прадукты харчаваньня, кнігі, прыймач.
Нагадаем, што актывіст "Маладога фронту" Артур Фінькевіч знаходзіцца ў папраўчай установе адкрытага тыпу г. Магілёва з 29 чэрвеня. Ён пакараны двума гадамі абмежаваньня волі за графіці палітычнага зьместу  "Достал" і "Мы хочам новага". Падчас выбарчай кампаніі Артур Фінькевіч правёў амаль тры месяцы за кратамі сьледчага ізалятару.
Павал Севярынец адбывае пакараньне з 15 жніўня 2005 года. Па абвінавачваньні ў арганізацыі акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў парламенцкіх выбараў і рэферэндуму, якія адбыліся ў Мінску 18 і 19 кастрычніка 2004 года, ён быў асуджаны да 3-х гадоў абмежаваньня волі ("хіміі"). З улікам амністыі тэрмін скарочаны да 2-х гадоў. Пакараньне адбывае на лесанарыхтоўках у вёсцы Малое Сітна ў Полацкім раёне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international