Іван Шэга падаў у суд скаргу на Слонімскі выканкам

2011 2011-12-22T14:46:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shega.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Шэга

Іван Шэга

Слонімскі лідэр партыі БНФ, у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь, 15 жніўня 2011 накіраваў у Слонімскі райвыканкам заяву аб правядзенні 3 верасня 2011 пікету ў гарадскім парку з мэтай інфармавання насельніцтва аб дзейнасці праваабарончай арганізацыі «Вясна» і яе лідэра Алеся Бяляцкага.

26 жніўня з райвыканкама ён атрымаў адказ з адмовай на правядзенне пікета “у сувязі з тым, што названае месца правядзення пікету не адпавядае рашэнню Слонімскага раённага выканаўчага камітэта ад 24 красавіка 2002 года № 152 «Аб зацвярджэнні месцаў, прызначаных для правядзення масавых мерапрыемстваў у Слонімскім раёне”.

20 верасня Іван Шэга ва ўстаноўленым законам парадку падаў у Слонімскі райвыканкам яшчэ адну заяўку на правядзенне такога пікету ў гарадскім парку 8 кастрычніка. Праз некаторы час, 28 верасня, у раённай газеце «Слонімскі веснік» было апублікавана паведамленне аб тым, што на чарговым паседжанні Слонімскага райвыканкама вызначана месца правядзення грамадскіх мерапрыемстваў у Слоніме - гарадскі парк па вуліцы Оперная. 10 кастрычніка  Іван Шэга атрымаў (з парушэннем прадугледжаных законам тэрмінаў) пісьмовы адказ Слонімскага выканкама на сваю заяву. Чыноўнікі матывавалі адмову ў правядзенні пікету тым, «што належных мер па забеспячэнні бяспечных умоў правядзення заяўленага мерапрыемства не прынята».
 
11 лістапада дэмакратычны актывіст зноў падаў заяўку на правядзенне пікету 3 снежня ў гарадскім парку, што адпавядае рашэнню Слонімскага раённага выканаўчага камітэта ад 28.09.2011г., якім дадзенае месца было вызначана як пляцоўка для правядзення масавых мерапрыемстваў. Мэтай пікету па-ранейшаму з'яўлялася інфармаванне грамадзян Слоніма аб дзейнасці праваабарончай арганізацыі «Вясна» і яе лідэра Алеся Бяляцкага.
 
І зноў 25 лістапад Іван Шэга атрымаў адказ з адмовай у правядзенні пікету - «у сувязі з тым, што названае месца не адпавядае рашэнню райвыканкама ад 24 красавіка 2002 года № 152«Аб зацвярджэнні месцаў, прызначаных для правядзення масавых мерапрыемстваў у Слонімскім раёне». Але да таго часу ўжо дзейнічала рашэнне Слонімскага раённага выканаўчага камітэта ад 28.09.2011 года!

Усе пісьмовыя звароты Івана Шэгі аб правядзенні пікетаў былі складзеныя ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства, мелі ўсе неабходныя звесткі і падаваліся ў Слонімскі райвыканкам ва ўстаноўленыя законам тэрміны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах» ад 30 снежня 1997 года № 114-З. Адмовіўшы яму ў правядзенні пікету без законных падстаў на тое, Слонімскі райвыканкам парушыў права, гарантаванае грамадзянам артыкулам 35 Канстытуцыі: «Свабода сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый і пікетавання, якія не парушаюць правапарадак і правы іншых грамадзян, гарантуецца дзяржавай».

У дадзеным выпадку Іван Шэга лічыць, што шматлікія адмовы мясцовых уладаў у рэалізацыі яго права на мірны масавы сход у выглядзе пікету не заснаваны на законе, груба парушаюць яго правы і законныя інтарэсы. Таму ён і звярнуўся ў суд.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international