У Брэсце распачалася кампанія “Права на будучыню”

2011 2011-12-22T14:44:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/student-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Новая ініцытыва прадуглеждвае два накірункі - папулярызацыю беларускай мовы і абарону правоў студэнтаў брэсцкіх вышэйшых навучальных установаў.

Што тычыцца абароны беларускай мовы, дык арганізатары кампаніі (сярод якіх - агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”, прыхільнікі ініцыятывы “Аазіс” і моладзевай арганізацыі Партыі БНФ) збіраюцца распачаць збор подпісаў за падтрымку яе статуса адзінай у якасці дзяржаўнай, а таксама распаўсюджваць інфармацыю пра сапраўдны стан беларускай мовы, бо яна амаль не выкарыстоўваецца ў дзяржаўных установах. 

Другі накірунак кампаніі прадугледжвае  шэраг сацыяльна-гумарыстычных флэшмобаў, якія маюць адлюстраваць сённяшняе становішча тых, хто вучыцца ў вышэйшых навучальных установах. У прыватнасці, ёсць намер зладзіць збор подпісаў за тое, каб іншагароднім студэнтам кампенсавалі арэнду жылля, бо зараз гэтая працэдура вельмі складаная і па ўсёй Беларусі рэальную кампенсацыю атрымалі толькі некалькі асобаў.

Чакаецца, што асноўная дзейнасць у рамкаха гэтай кампаніі распачнецца адразу пасля навагодніх святаў, а пакуль вырашаюцца некаторыя арганізацыйныя пытанні.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international