Ціск на галадоўнікаў - уладальнікаў маршрутных таксі працягваецца

2006 2006-07-25T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня, 25 ліпеня,  дваццаты дзень галадоўкі берасьцейскіх уладальнікаў і кіроўцаў маршрутных таксовак. Удзельнікі акцыі сустракаюцца на кватэры Любові Разановіч. Са слоў гаспадыні, самастойна пакідаць дом яна ўжо ня здольная.
Пратэст 13-ці берасьцейцаў падтрымалі сябры грамадзкага абяднаньня "Перспэктыва". Сёньня актывісты пачалі збор подпісаў на рынках гораду. І, як паведаміла Радыё Свабода Любоў Разановіч, ужо іншыя людзі далучаюцца да акцыі:
- Яшчэ два прадпрымальнікі з рэчавага рынку "Стары горад" далучыліся. Так што мы не адны.
Спадарыня Разановіч кажа, што прадстаўнікі медычнай дапамогі наведваюцца да іх кожны день:
- Ад шпіталізацыі я адмаўляюся. Яны на што спадзяюцца? Забяруць мяне ў лякарню, наколюць  і маўчы? Яшчэ прыслалі двух міліцыянтаў. Я ім кажу: "Чаго вы сюды езьдзіце? Ідзіце ў аблвыканкам, даводзьце губэрнатару  няхай там думаюць". Не, няхай уся краіна, сьвет бачаць, што робіцца! Гэта  крык душы: я нічога дзяржаве не завінавацілася!
Чыноўнікі Берасьцейскага аблвыканкаму адмаўляюцца каментаваць галадоўку ў горадзе.
Між тым, як паведаміла ўдзельніца галадоўкі Людміла Лаўруковіч, інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах у Берасьці працягвае ціск на ўладальнікаў маршрутных таксі, якія ўдзельнічаюць у галадоўцы:
- Яны наклалі арышт на ўсю маёмасьць, якую цяпер мы ня маем права прадаць. Санкцыя дзейная да таго часу, пакуль ня будзе прынятае рашэньне па нашым пытаньні. Нібы ў заклад узялі.
Галадоўнікі настойваюць на адмене рашэньня падатковых органаў, паводле якога ўладальнікі маршрутак мусяць плаціць так званы рэспубліканскі збор за выкарыстаньне аўтамабіляў у камерцыйных мэтах. Гэты збор быў вызначаны ўказам прэзідэнта ў 2004 годзе, а прадпрымальнікі выкарыстоўваюць машыны, завезеныя ў Беларусь раней.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international