Тамковіч расказаў у кнізе пра тых, хто плыве "Супраць плыні"

2011 2011-12-22T09:49:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Вядомы журналіст Аляксандр Тамковіч выдаў кнігу пад назвай “Супраць плыні”. Яна выдадзена пры падтрымцы праваабарончага цэнтру “Вясна” і расказвае пра лёсы васямнаццаці асобаў, якія трапілі за краты пасля падзей 19 снежня мінулага года.

Аўтар зборніка Аляксандр Тамковіч кажа, што першапачаткова кніга задумвалася пад іншай назвай.

- Першапачатковая назва была “Невядомыя героі”, а потым, так атрымалася, мы глядзім, там Лябедзька, Севярынец – ну якія гэта невядомыя героі. Усім добра вядомыя. І назву змянілі. Але сапраўды гэтыя людзі – героі. Я па асабістым прычынам ужо восемь гадоў не хаджу ні на якія мітынгі, але паслухаўшы гэтых людзей, я пачуў тое, што не пачуеш на мітынгах – шчырыя, звычайныя расказы людзей, мне было цікава іх пачуць.

“Падзеі 19 снежня 2010 года настолькі значна ўскалыхнулі грамадства, што дагэтуль усе міфы пра так званую “беларускую памяркоўнасць” і “стабільнасць”, якія мы чуем апошнія 17 год, - не больш як спроба выдаць асабістыя мары за сапраўдную рэчаіснасць. Кніга менавіта пра гэта і пра тых, хто адважыўся пайсці супраць плыні”, – гаворыцца ў анатацыі да кнігі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international