Старшыня Слонімскага выканкама баіцца сходаў каля храмаў, а святары прапануюць прыбраць помнікі Леніну

2011 2011-12-21T19:15:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/slonim-lenin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

20 снежня ў Слонімскім райвыканкаме прайшоў міжканфесійны «круглы стол» з удзелам кіраўнікоў выканкама, прадстаўнікоў рэлігійных канфесій горада і раёна, а таксама начальніка аддзела па справах рэлігіі і нацыянальнасцяў Гродзенскага аблвыканкама Ігара Папова.

Старшыня Слонімскага выканкама Іосіф Паўлюкевіч ў сваёй прывітальнай прамове закрануў пытанні, якія тычацца «палітычнага падтэксту ў рэлігійных мерапрыемствах, якія праводзяцца святарамі». «Я хацеў бы вас папрасіць, каб шэсця і сходы, якія праводзяцца каля храмаў, не насілі ніякіх палітычных інтрыг. У апошні час з'яўляюцца розныя людзі, якія спрабуюць на гэтай аснове ўздзейнічаць на людзей і гуляць у палітычныя гульні», - папярэдзіў Іосіф Паўлюкевіч.

Але святароў гэтая тэма мала цікавіла. Іх хвалявалі іншыя пытанні. У прыватнасці, праваслаўны святар айцец Аляксандр закрануў тэму помнікаў Леніну, якіх у Слоніме сёння налічваецца 5 штук. «Людзі мы адукаваныя, гісторыю ўжо даўно перагледзелі і пераасэнсавалі. Навошта нам помнікі Леніну і Дзяржынскаму, бо ўсім вядома, што яны каты. Можа, варта прыбраць парачку і паставіць на іх месцы каго-небудзь больш годнага», - заявіў айцец Аляксандр.

На жаль, многія пытанні так і засталіся адкрытымі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international