Арганізатары акцыі, планаванай на 27 ліпеня, зьвярнуліся ў суд і зьбіраюцца падаць новую заяўку

2006 2006-07-25T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Арганізатары мітынгу й рок-канцэрту ў гонар 16-й гадавіны абвяшчэньня дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі зьвярнуліся ў суд з пазовам да Менгарвыканкаму. Па інфармацыі Радыё Свабода, яны просяць прызнаць неабгрунтаванай прычыну, зь якой гарадзкія ўлады адмовілі заяўнікам у правядзеньні сьвяточнай імпрэзы. Адначасна ў адміністрацыю гораду будзе пададзеная новая заяўка на правядзеньне акцыі з нагоды 27 ліпеня.
Мітынг і рок-канцэрт планавалі правесьці 27 ліпеня на плошчы Бангалор. Менгарвыканкам забараніў акцыю на той падставе, што там цяпер праходзяць пікеты ў падтрымку Аляксандра Казуліна. Вось як гэтую забарону пракаментаваў адзін з арганізатараў сьвяткаваньня, юрыст Юры Чавусаў:
- Яна неабгрунтаваная. Бо Менгарвыканкам валодае правам карэктаваць час і месца правядзеньня мітынгу. Яны маглі б нам прапанаваць іншае месца. Гэта было б спрэчна, але, прынамсі, зразумела.
Як паведамілі арганізатары, напярэдадні некаторым актывістам тэлефанавалі чыноўнікі Менгарвыканкаму й папярджвалі, што на іх будзе ўскладзеная адказнасьць за падзеі, якія могуць адбыцца 27 ліпеня на плошчы Бангалор. Адну з заяўніц, Валянціну Сьвяцкую, сёньня выклікалі ў міліцыю й запатрабавалі замацаваць за ёй такую адказнасьць пісьмова.
- Я адмовілася, - кажа спадарыня Сьвяцкая. - Я згодная несьці адказнасьць, каб імпрэза была дазволеная. Але ж, на жаль, такога дазволу мы не атрымалі. Дык за што я буду браць адказнасьць?
Арганізатары планаванай акцыі спадзяюцца абскардзіць дзеяньні гарадзкіх уладаў, а таксама намагаюцца атрымаць дазвол на правядзеньне аналагічнага мітынгу й канцэрту 25 жніўня. Гаворыць адна з грамадзкіх актывістак Тацяна:
- Беларускія гісторыкі называюць 25 жніўня Днём адраджэньня. Бо менавіта ў гэты дзень Дэкларацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце Рэспублікі Беларусь набыла сілу канстытуцыйнага акту. Таму мы вырашылі, што менавіта ў гэты дзень трэба правесьці сьвяточную імпрэзу.
Падчас прэсавай канферэнцыі адбылася таксама прэзентацыя кампакт-дыску "Песьні Свабоды-2", прысьвечанага Дню абвяшчэньня дзяржаўнага суверэнітэту.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international