Абмеркаваныя пэрспектывы разьвіцьця Форума грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнёрства

2011 2011-12-21T11:52:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/nacplatforma_logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці абмеркавалі пэрспэктывы разьвіцьця Форума грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства  як у Беларусі, так і на міжнародным узроўні.

Учора, 20 сьнежня, у Менску адбыўся круглы стол прысьвечаны вынікам Форума грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрству, які адбыўся ў Познані ў канцы лістапада. У дыскусіі ўзялі ўдзел 40 чалавек, якія прадстаўлялі дзясяткі розных арганізацыяў. Сярод актыўных удзельнікаў дыскусіі былі Вольга Стужынская (“Офіс за дэмакратычную Беларусь”), Уладзімер Мацкевіч (“ЭўраБеларусь”), Яраслаў Бекіш (“Зялёная Сетка”), Сяргей Лісічонак (Асамблея НДА) і іншыя.

Мерапрыемства было прымеркаванае ня толькі падсумоўваньню вынікаў Форуму грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства й удзелу беларускай дэлегацыі ў ім. Сярод іншых тэмаў  удзельнікі Круглага стала абмеркавалі канцэптуальныя моманты ў разуменьні грамадзянскай супольнасьці Беларусі, Нацыянальнай плятформы Форуму так і наступныя крокаў, якія чакаюць грамадзянскую супольнасьць краіны.

Прадстаўнікі недзяржаўных арганізацыяў абмяркоўвалі  дасягненьні й рашэньні, прынятыя на Форуме грамадзянскай супольнасьці.  Удзельнікі круглага стала ў Менску адзначылі неабходнасьць рэгістрацыі Сакратарыяту Форуму ў якасьці юрыдычнай асобы, што мае палегчыць дзейнасьць і функцыянаваньне самога Форуму.

Паводле словаў Сяргея Лісічонка, нацыянальнага каардынатара па Беларусі Форуму грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства, “на Круглым стале ўзгадвалася важнае рашэньне Форуму аб стварэньні новай тэматычнай плятформы па так званым “сацыяльным дыялёгу”. Адзначалася, што арганізацыі, якія прадстаўляюць працадаўцаў і наёмных працаўнікоў, змогуць у межах Форуму грамадзянскай супольнасьці працягваць займацца пытаньнямі сацыяльнага дыялёгу.

Сяргей Мацкевіч, старшыня Рабочай групы Асамблеі НДА, у сваіх выступленьнях падкрэсьліваў важнасьць захаваньня роўнага ўдзелу ў працы Нацыянальнай плятформы ФГС УП для ўсіх ахвотных недзяржаўных арганізацыяў. Ён таксама казаў пра тое, што нават у беларускіх умовах для НДА існуе яшчэ шмат магчымасьцяў у межах праграмы Ўсходняга партнэрства, якімі трэба скарыстацца перад тым, як распачынаць новыя грунтоўныя перабудовы ў Нацплятформе.

Таксама ўдзельнікі Круглага стала дамовіліся пра важнасьць правядзеньня далейшых кансультацыяў і перамоваў па дзейнасьці Нацплятформы.  Паводле прадстаўнікоў трэцяга сэктару, неабходна працягваць уплываць на грамадзтва й эфектыўна выбудоўваць працу Нацыянальнай плятформы Форуму грамадзянскай супольнасьці ня толькі ў Беларусі, але й прапаноўваць пэўныя каштоўнасныя арыентыры для Нацплятформаў іншых удзельнікаў ФГС Усходняга партнэрства. Уладзімір Мацкевіч, старшыня Часовага каардынацыйнага камітэту Нацплатформы ФГС УП, нават выказаў упэўненась, “беларускія эксперты нават маглі б кансультаваць нацыянальныя платформы іншых краінаў па гэтых пытаннях.”

Удзельнікі Круглала стала выказалі намер на пачатку наступнага году інтэнсіфікаваць  выпрацоўку візіі працы беларускай Нацплятформы Форума грамадзянскай супольнасьці УП.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international