ЗША робяць больш жорсткімі санкцыі ў дачыненні да Мінска

2011 2011-12-21T11:31:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Напярэдадні гадавіны разгону акцыі пратэсту 19 снежня 2010 года старшыня Камісіі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (Хельсінкская камісія ЗША) Крыстафер Сміт прадставіў законапраект у Сенаце ЗША.

Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ўхваліла ў аўторак законапраект, які прадугледжвае пашырэнне санкцый супраць Беларусі «за парушэнне правоў чалавека», перадае з Вашынгтона карэспандэнт расійскага агенцтва ІТАР-ИТАР-ТАСС.

Дакумент пад назвай «Закон аб дэмакратыі і правах чалавека ў Беларусі ад 2011 года» быў прыняты аднагалосна. Сенат ухваліў аналагічны дакумент 14 снежня. Зараз ён павінен паступіць на подпіс прэзідэнту Бараку Абаме.

Заканадаўцы па сутнасці адрадзілі ў дапоўненым - у сувязі з паслявыбарчымі падзеямі ў Беларусі - выглядзе «Закон аб дэмакратыі ў Беларусі ад 2004 года», тэрмін дзеяння якога скончыўся ў студзені 2009 года. Ініцыятарам абноўленага законапраекта выступіў кангрэсмен Крыстафер Сміт, старшыня падкамітэта па правах чалавека, ахове здароўя і справах Афрыкі ў ніжняй палаце Кангрэса.

Тэкст утрымоўвае практычна той жа набор прэтэнзій да ўрада Беларусі, якія тычацца правоў чалавека, што і раней, піша "Наша Нiва".

Адзначаецца, што Вашынгтон павінен дамагацца «неадкладнага і без якіх-небудзь умоў вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі, у тым ліку тых, хто быў затрыманы ў сувязі з выбарамі 19 снежня 2010 года» і «працягваць падтрымліваць памкненні народа Беларусі да дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закона».

Дакумент абавязвае адміністрацыю ЗША інфармаваць Кангрэс аб продажы Мінскам узбраенняў на сусветным рынку і памерах асабістага багацця беларускага кіраўніцтва. Варта адзначыць, што, нягледзячы на такое патрабаванне заканадаўцаў, папярэднія адміністрацыі ніякіх прыныповых звестак ані пра першае, ані пра другое за час дзеяння закона не здабылі. 

Законапраект санкцыянуе ўключэнне ў спіс беларускіх афіцыйных асоб, у дачыненні да якіх могуць быць уведзеныя візавыя і фінансавыя санкцыі, высокапастаўленых супрацоўнікаў праваахоўных органаў і спецслужбаў, якія маюць дачыненне, на думку ЗША, да падаўлення акцый пратэсту.

Гэтым разам Кангрэс таксама выказаўся за зварот з заклікам да Міжнароднай федэрацыі хакея на лёдзе пазбавіць Беларусь права на правядзенне ў 2014 годзе чэмпіянату свету па хакеі, калі Мінск «не вызваліць усіх палітвязняў».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international