Баранавіцкія міліцыянты прымусілі Мікалая Статкевіча здаць аналізы на ўтрыманьне ў крыві алкаголю
25.07.2006.
Палітык, што адбывае два гады абмежаваньня волі ў Баранавічах, прыйшоў на пахаваньне памерлага знаёмца. Потым Мікалая запрасілі на трызну. Аднак да памінальнага стала Статкевіч не пайшоў ужываньне алькаголю забаронена правіламі абмежаваньня волі. І ўсё ж баранавіцкія міліцыянты прымусілі палітыка здаць аналізы на ўтрыманьне ў крыві алькаголю, не паверыўшы ягоным запэўніваньням."Ці ня ўсе вязьні на "хіміі" ўвесь час нападпітку. Ды праверыць вырашылі чамусьці менавіта мяне, які за год ня выпіў ані граму алькаголю", заўважае Радыё Свабода Мікалай Статкевіч.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








