Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


Палітвязьню Артуру Фінькевічу раяць адмовіцца ад атрыманьня недзяржаўнай прэсы

25.07.2006.

Па інфармацыі Радыё Свабода, супрацоўнікі магілёўскай папраўчай установы адкрытага тыпу за мінулы тыдзень двойчы рабілі ператрус асабістых рэчаў палітвязьня Артура Фінькевіча. У выніку начальнік спецкамендатуры настойліва параіў арыштанту адмовіцца ад атрыманьня недзяржаўных выданьняў  "Нашай нівы", "Народнай волі", часопісу "ARCHE" ды інфармацыйных бюлетэняў моладзевых арганізацыяў.
Начальнік спецкамендатуры не задаволены зьяўленьнем публікацыяў пра жыцьцё Фінькевіча ў папраўчай установе. У прыватнай гутарцы міліцыянт зазначыў, што зьняволеным не забараняецца атрымліваць прэсу. І дадаў пры гэтым: "Лепей бы яе не было". Кіраўнік спецкамендатуры паведаміў Артуру Фінькевічу, што пры добрым зьбегу акалічнасьцяў праз тры месяцы зьняволены зможа наведаць сваякоў.

Між тым Артур Фінькевіч падсобнікам адпрацаваў першы тыдзень на цагельні супольнага беларуска-польскага прадпрыемства "Dream", адгружаючы цэглу й прыбіраючы будаўнічы друз.
Актывіста незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" Артура Фінькевіча пакаралі двума гадамі абмежаваньня волі за графіці палітычнага зьместу  "Достал" і "Мы хочам новага". Падчас выбарчай кампаніі Артур Фінькевіч правёў амаль тры месяцы за кратамі сьледчага ізалятару. У папраўчай установе Магілёва ён ад 29 чэрвеня.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования