Крэсла віцэ-прэзідэнта FIDH Алеся Бяляцкага пуставала ў Ерэване

2011 2011-12-20T17:11:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/erevan-14.12.2011.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Артак Кіракасян і Арман Даніелян

Артак Кіракасян і Арман Даніелян

Падчас прэзентацыі ў Ерэване гадавой справаздачы Абсерваторыі па абароне правоў праваабаронцаў месца віцэ-прэзідэнта FIDH Алеся Бяляцкага ў залі заставалася вольным. Такім чынам армянскія праваабаронцы заклікалі да вызвалення свайго беларускага калегі.

Прэзентацыю справаздачы Абсерваторыі 14 снежня праводзілі прадстаўнікі Інстытута грамадзянскай супольнасці Арменіі - прэзідэнт Арман Даніелян і кіраўнік праўлення арганізацыі, які з’яўляецца генсакратаром Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека, Артак Кіракасян.

Як зазначыў Артак Кіракасян падчас прэзентацыі, на яго думку, Арменія адносіцца да ліку тых краінаў, дзе з дапамогай рэформаў можна дамагчыся станоўчых зменаў - у адрозненні ад сітуацыі ў Беларусі, дзе змена рэжыму з'яўляецца больш верагоднай шляхам рэвалюцыі. Па словах генсакратара FIDH, сярод еўрапейскіх краінаў у самым цяжкім становішчы апынуліся праваабаронцы ў Беларусі, дзе на іх аказваецца велізарны ціск.

Прадстаўнікам армянскіх СМІ падрабязней распавялі пра сітуацыю з кіраўніком Праваабарончага цэнтра “Вясна” і віцэ-прэзідэнтам FIDH Алесем Бяляцкім, асуджаным па палітычных матывах на 4,5 гады пазбаўлення волі.  

Прэзентацыя ў Ерэване гадавой справаздачы Абсерваторыі па абароне правоў праваабаронцаў 2011

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international