Анжаліцы Камбалавай растлумачылі, чаму яе пасылку не перадалі Дашкевічу (дакумент)

2011 2011-12-20T14:48:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kambalava.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анжаліка Камбалава

Анжаліка Камбалава

Кіраўніца Баранавіцкай гарадской суполкі АГП Анжаліка Камбалава атрымала адказ з пракуратуры Глыбоцкага раёна. У лісце ад 13.12.2011 № 152ж-2011 за подпісам пракурора А. Сеўрукова, паведамляецца, што пракуратура Глыбоцкага раёна правяла праверку па факту вяртання пасылкі, адрасаванай асуджанаму Зміцеру Дашкевічу. Пракурор А.Сеўрукоў даводзіць, што пасылка не магла быць уручана асуджанаму Зміцеру Дашкевічу па наступных прычынах: 1) у адпаведнасці з п.3 ч.1 арт.118 Крымінальна-выканаўчага кодэкса РБ, асуджаныя да пазбазлення волі з адбыццём пакарання ў папраўчых калоніях могуць атрымліваць толькі 4 пасылкі і 2 дробных пакеты на пряцягу года; 2) перапынак паміж пасылкамі павінен быць 3 месяцы; 3) пасылкі не ад блізкіх родзічаў уручаюцца толькі з дазволу начальніка папраўчай калоніі.

Анжаліка Камбалава лічыць, як жанчына, маці, сябра АГП, неабходным прапрымаць крокі да гуманізацыі крымінальнага заканадаўства краіны.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international